У Горках актыўныя жанчыны стварылі крызісны цэнтар эмацыйнай і псіхалагічнай разгрузкі. Сюды могуць прыходзіць усе, хто адчувае патрэбу, каб выказацца, знайсці паразуменне альбо атрымаць парады…
Актыўныя жыхары аднаго з мікрараёнаў горада дамагліся ад уладаў дабраўладкавання свайго двара. А мы распавялі і навучылі іх, як рабіць грамадскія кампаніі. Вынік нармальны.
Адкрылі арт-кавярню, дзе актывісты Быхава разам з людзьмі з інваліднасццю і людзьмі сталага веку робяць арт-вырабы для розных гарадскіх устаноў, абмяркоўваюць грамадскія праблемы і посьпехі,…
Разам з актывісткамі Бабруйска развівалі жаночае лідэрства і крэатыўнасць праз выраб і раздачу масак для жыхароў горада, калі дзяржава была няўстане забяспечыць людзей простымі сродкамі…