У Горках актыўныя жанчыны стварылі крызісны цэнтар эмацыйнай і псіхалагічнай разгрузкі. Сюды могуць прыходзіць усе, хто адчувае патрэбу, каб выказацца, знайсці паразуменне альбо атрымаць парады ў цяперашняй сітуацыі палітычнага і эканамічнага крызісу і рэпрэсій. Тут стала працуюць псіхолаг і коуч. Сустрэчы крызіснага цэнтру адбываюцца рэгулярна. Наведвальнікам падабаецца.
