Патэнцыял беларусаў у самакіраванні

Жаночая Ініцыятыва Пралеска, пры падтрымцы “Магілёўскага моладзевага цэнтру” арганізавала панэльную дыскусію “Патэнцыял беларусаў у самакіраванні: самакіраванне ў адукацыі” з выбітнымі экспертамі Магілёўскай вобласці. Прафесар, доктар сацыялагічных навук Юры Бубнаў і кандыдат гістарычных навук Ігар Пушкін прадставілі сваё даследванне.

Кандыдат гістарычных навук Алесь Агееў прадставіў сваё даследванне і вынікі апытання на тэму “Якія галоўныя праблемы хвалююць настаўнікаў цяпер?” “Я чакаў, што настаўнікі скажуць нізкія заробкі і вялікія нагрузкі. На маё дзіва яны азначылі зусім іншыя праблемы: цяжкасць камунікацыі з начальнікамі і чыноўнікам, а таксама шмат марнай працы з паперамі. На трэццім месцы бала слабое тэхнічнае і матэрыяльнае забеспячэнне навучальных устаноў.”

Міхась Булавацкі, выбітны настаўнік і кіраўнік ТБМ у мінулым, выказаўся за развіццё беларускага навучання і прывёў яго перавагі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *