КЖЛ #8. Горкі: Правы жанчынаў на працы і як іх адстаяць.

Алёна Барысава, юрыст, распавяла сябрам КЖЛ у Горках аб правах жанчын у працоўным дагаворы або пагадненні, у працэдурах звальнення і ўмовах водпуску па цяжарнасці і родах. Жанчыны задавалі балючыя для іх пытанні. Эксперт падкрэслівала два моманты: першы – самі жанчыны ня ведаюць працоўнага кодэкса і сваіх правоў, няўмысна дазваляючы працадаўцу парушаць правы жанчын, але не парушаючы заканадаўства; і другі момант – парушаючы кантракт, які, дарэчы, не ўсе чытаюць, працадавец спадзяецца, што жанчыны не будуць у судзе адстойваць свае правы. І ў палове выпадкаў гэта так і ёсць. Ў практычнай часткі трэнінгу жанчынам прапаноўвалі розныя жыццёвыя сітуацыі ў ролевой гульне. Яны рэагавалі паводле сваіх ведаў і паводзінаў. Выснова сустрэчы: неабходна пашыраць і ўмацоўваць супольнасці жанчын, што аб’ядноўваюцца дзеля абароны сваіх працоўных правоў. Бо прафессійныя юрысты – дорага каштуюць, а беларускія суды – неэфектыўна працуюць.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *