Першыя Клубы Жаночага Лідэрства ў рэгіёнах. Горкі.

13 кастрычніка 2017 у Горках адбылася установачная сустрэча па запачаткаванню Клуба Жаночага Лідэрства па прыкладу Бабруйска і Шклова, дзе КЖЛ распачалі сваю дзейнасць тыдзень і два таму. Надзея Салаўёва, аўтарка ідэі КЖЛ у рэгіёнах, правяла матывацыйную сустрэчу з актыўнамі жанчынамі і мужчынамі Горак. На сустрэчы КЖЛ удзельнікі распавялі пра настроі ў Горках, што людзі баяцца далучыцца да любой супольнасці, таму маладыя людзі не хочуць прымаць удзел у якіх-небудзь грамадскіх арганізацыях. У сваю чаргу, Надзея Салаўёва расказала, як яе каманда стварала і праводзіць сустрэчы КЖЛ ў Магілёве з 2016. Актыўныя жанчыны з задавалненнем пагадзіліся рапачаць Клуб Жаночага Лідэрства ў Горках. Бо гэта файны інструмент, каб стаць гаспадарамі свайго лёсу. Такім чынам, была абмеркавана тэматыка будучых паседжанняў і былі выбраны эксперты.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *